Герб Мозырьского района
Отдел образования
Мозырского районного исполнительного комитета
enter Войти в кабинетВойти

Государственное учреждение образования

Средняя школа №1 г. Мозыря

Назад
Белорусский язык и литература. 8 класс

Заданні другога этапу абласной алімпіяды навучэнцаў 4-9 класаў

па вучэбных прадметах “Беларуская мов”, “Беларуская літаратура”

2023/2024 навучальны год

VІІІ клас

 

Заданні

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

Усяго

Макс. кол-ць балаў

5

5

5

5

5

5

5

5

5

5

50

Колькасць

набран. балаў

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Подпіс члена журы, які правяраў заданне

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Табліца запаўняецца членамі журы па выніках праверкі.

                                     

Паважаныя ўдзельнікі алімпіяды! Заданні выконваюцца ручкай у бланках заданняў. На выкананне заданняў адводзіцца 2,5 гадзіны. Жадаем Вам поспехаў!

 

 

Заданне 1. Адкажыце на пытанні .

  1. Падбярыце патрэбнае слова з правага слупка на месца пропуску ў сказе. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння лічбаў і літар.

1….; 2…..; 3….; 4….; 5…. .

 

1. Працавітасць – важны …. дасягнення поспеху.

2. … адправіў паштоўку своечасова.

3. Кожны год сябры абавязкова набываюць … на канцэрты класічнай музыкі.

4.Трэба вывучыць маладога аўтара … факты.

5. … разьбу звычайна пакрывалі пазалотай.

А. абаненты

Б. факт

В. фактар

Г. адрасант

Д. абанементы

Е. адрасат

Ж. абагульніць З. аб’ёмны

І. абагуліць  

К. аб’ёмісты      

Заданне 2.  Запішыце словы, вымаўленне якіх абазначана ў транскрыпцыі.

[атс’ул’], [б’ароска], [л’уцк’і], [п’ашчаны], [аччап’іц’], [с’эрв’іс], [проз’ба], [пыта’йэсс’а], [п’эраб’эшчык], [б’ашшумны].

______________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________.__________________________________________________________________.

 

Заданне 3.  У табліцы пададзены словы на правапіс галосных , у кожным з іх прапушчаны літары е, ё, я. Устаўце прапушчаныя літары ў словы і запішыце іх у слупку справа насупраць адпаведных ім слоў.

 

Б..склапотны

 

М..лодыя

 

Тыс..ча

 

Дз..сяты

 

Ц..жкаваты

 

Пам..ць

 

Дроб..зь

 

Свіц..зь

 

Вос..нь

 

Л..снічоўка

 

 

Заданне 4. Папрацуйце перакладчыкамі. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову.

Благодарить друга – ________________________________________________

Насмехаться над соседом – ___________________________________________

Сходить за хлебом – ________________________________________________

Старше брата – _____________________________________________________

Болеть гриппом – ___________________________________________________

Жениться на соседке – ______________________________________________

Говорить о своих планах – ___________________________________________

Пойти за ягодами – _________________________________________________

Ходить по комнатам – _______________________________________________

Дом в пять этажей – _________________________________________________

 

Заданне 5. Запоўніце табліцу. Пастаўце дзеясловы ў адпаведную форму

Дзеяслоў

2 асоба мн.л

3 асоба мн.л

Даць

 

 

Даваць

 

 

Везці

 

 

Вазіць

 

 

Весці

 

 

 

Заданне 6. Расстаўце неабходныя знакі прыпынку.

  1. Нябачныя ўлетку цяпер яны былі відаць сярод апусцелага голля.
  2. Эх луг шырокі як жывы ты!
  3. Па вузкай сцежцы нібы марак ішоў гусак у перавалку.
  4. О Радзіма Табою напоўнена сэрца да болю.
  5. Наш край вядома на песні багаты.

Заданне 7. Устанавіце адпаведнасць паміж марфемным складам і словамі. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў.

А_____ Б___ В____ Г____ Д_____

 

А. Прыблізны

1. Корань + суфікс+канчатак

Б. Узаемны

2. Прыстаўка+ корань+ суфікс+ суфікс

В. Грукнуўшы

3. Прыстаўка + корань+ суфікс +канчатак

Г. Патрошку

4. Корань+ суфікс+ суфікс

Д. Пішучы

5. Корань + суфікс

 

6. Корань + суфікс +суфікс +канчатак

 

Заданне 8.  Складзіце  са словам паранены тры словазлучэнні на розныя віды сувязі (дапасаванне, кіраванне, прымыканне) і 2 сказы, каб слова выконвала сінтаксічную сувязь дзейніка і выказніка.

Паранены

Прыклад

Дапасаванне

 

Кіраванне

 

Прымыканне

 

Дзейнік

 

 

Выказнік

 

 

 

Заданне 9. Запішыце літаратуразнаўчыя тэрміны паводле іх вызначэння.

  1. Трохскладовая стапа з націскам на першым складзе; вершаваны памер такіх стоп _________________________________________________________
  2. Невялічкі лірычны верш напеўнага характару пра каханне __________________________________________________________________
  3. Род літаратуры, у якім жыццё паказваецца галоўным чынам праз дзеянне, дыялог, праз узаемаадносіны паміж персанажамі, __________________________________________________________________
  4. Мастацкі троп, заснаваны на замене множнага ліку адзіночным ці часткі цэлым (або наадварот) ______________________________________________
  5. Вандроўны лялечны тэатр на Беларусі _______________________________.

 

Заданне 10.  Суаднясіце месцы нараджэння пісьменнікаў і іх прозвішчы. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў.

А_____ Б___ В____ Г____ Д_____

 

Месца нараджэння

Прозвішча

А. Вёска Верасоўка на Віцебшчыне

1. П. Броўка

Б. Вёска Саматэвічы на Магілёўшчыне

2. Я. Купала

В. Вёска Пуцілкавічы на Віцебшчыне

3. А. Куляшоў

Г. Вёска Акінчыцы на Міншчыне

4. Р. Барадулін

Д. Вёска Вязынка на Міншчыне

5. Я. Колас