Белорусский язык и литература. 4 класс
Заданні другога этапу абласной алімпіяды
па беларускай мове і беларускай літаратуры для вучняў 4 класа
2023/2024 навучальны год
Працягласць выканання ўсіх заданняў – 1 гадзіна (60 хвілін).
Максімальная колькасць балаў – 34.
За кожную арфаграфічную памылку здымаецца 0,25 бала. Рашэнне ў кожным канкрэтным выпадку прымае журы прадметнай алімпіяды.
Заданне 1. Падкрэслі словы, у якіх побач знаходзяцца два галосныя гукі. (1 бал)
Тэатр, наадварот, саюз, баец, дуэт, струя, піяніна, аэрапорт.
Заданне 2. Падкрэслі словы, у якіх націск падае на канчатак. ( 2 балы)
Завалка; суша; крапіва; медны; крама; ярына.
Заданне 3. Напішы адным словам, што ёсць агульнага паміж: (10 балаў)
нажом і болем - ______________________
валасамі і сустрэчамі - __________________
дрэвам і абыходжаннем - ___________________
стужкай і марай - ______________________
каменнем і словам - _____________________
Заданне 4. Размяркуй дадзеныя выразы па слупках, зыходзячы з iх сэнсу. Запiшы. (7 балаў)
Ва ўвесь дух; праз пень-калоду; вады ў рот набраць; нага за нагу; з усiх ног; адна нага тут, другая там; трымаць язык за зубамі.
|
|
|
|
Заданне 5. Закрэслі ў сказах словы, запісаныя на рускай мове, перакладзі іх на беларускую мову, запішы (5 балаў)
Недзе далёка ў лесе кукавала кукушка. _______________
Пад нагамі ляжаў ковёр з жоўтага лісця. _______________
Утка адплыла ад берага. _______________
Кожная вещь ляжыць на сваім месцы. _______________
Міколка прыбраў комнату. _______________
Заданне 6. Устаўце прапушчаныя словы ў прыказкі. (4 балы)
Рана загоіцца, а злое __________ - ніколі.
Хто ў другіх пытае, той і свой________________ мае.
__________ маўчыць, ды вучыць, як трэба жыць.
На чужым горы ____________не пабудуеш.
Заданне 7. Устаўце прапушчаныя ў вершы словы, запішыце яго назву і прозвішча аўтара. (5 балаў)
Назва ___________________
У любімай мове, _______________ , ______________,
Ах, якія словы:”Калі ласка!
Як звіняць яны ____________ струною,
Праз усё жыццё ідуць са мною.
Аўтар________________________